Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. Гіганцкая хваля абрынулася з гор і забіла тысячы чалавек. Гаворка не пра Непал — гэтая катастрофа здарылася ў Еўропе ў ХХ стагоддзі
  2. «Можа, і вайны ўнікнуць удасца». Лукашэнка загаварыў пра супрацоўніцтва з Літвой і Польшчай
  3. Трамп заклікаў Украіну змяніць прэзідэнта. Зяленскі адказаў на гэта сваёй прапановай
  4. Шесть лет назад Лукашенко встречался с лидерами оппозиции в СИЗО КГБ. Тихановский рассказал неизвестные подробности
  5. Макс Корж сказаў адну са сваіх самых доўгіх антываенных прамоваў на канцэрце ў Франкфурце
  6. Прадстаўнік NATO назваў лічбы расійскіх страт ва Украіне за мінулы месяц
  7. УСУ знішчылі яшчэ адзін дата-цэнтр «Яндэкса». У Беларусі немагчыма карыстацца Yandex Go
  8. «Мінсктранс» пахваліўся новымі тралейбусамі-гігантамі, у каментарах людзі пачалі пісаць пра праблемы гарадскога транспарту. Якія?
  9. Цены на некоторые продукты в Беларуси резко подскочили, но кое-что и подешевело. Какие товары изменили цену сильнее всего
  10. На первую половину вторника объявили желтый уровень опасности из-за заморозков
  11. «Хто без машыны, той на першы рэйс не трапляе». Як карыстальнікі адрэагавалі на праблемы з «Яндэксам» у Беларусі
  12. Беларускі футбаліст забіў шэсць галоў за адзін матч
  13. «Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.